Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАТРЫМАНЫ АДЗІН З РАБАЎНІКОЎ ОФІСУ "ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ"


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Міліцыянты, якія расьсьледуюць гэтае злачынства, сьцвярджаюць, што цяпер затрыманьне другога рабаўніка — справа часу.

Гэта, дарэчы, першы выпадак, калі міліцыя знайшла вінаватых у рабаўніцтве офісу няўрадавай арганізацыі. Толькі ў Менску цягам апошніх двух гадоў зафіксавана звыш дзесяці нападаў на офісы няўрадавых арганізацыяў і рэдакцыі недзяржаўных медыяў, але дагэтуль ніводны зламысьнік не прыцягнуты да адказнасьці за гэтыя злачынствы.
XS
SM
MD
LG