Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларускае замежжа”. Першая беларуская сям’я ў Вялікабрытаніі

У заўтрашнім выпуску перадачы “Беларускае замежжа” слухайце аповед пра першую беларускую сям’ю ў Ангельшчыне – Янкі й Алены Міхалюкоў, пра іхны ўдзел у запачаткаваньні беларускага жыцьця ў Вялікай Брытаніі, пра беларускі інтэрнат у Лёндане, пра тое, як яны гасьцявалі ў сваіх сыноў у Паўдзённай Афрыцы ды многае іншае з гісторыі беларускай эміграцыі за Ла Маншам.


“Палітычная геаграфія”. Залесьсе

Ва ўсіх музычных энцыкляпэдыях сьвету ёсьць згадка пра Залесьсе, што на паўдарозе між Маладэчнам і Смаргоньню. Вандроўку на радзіму аўтара знакамітага палянэзу “ля-мінор” Міхала Клеафаса Агінскага Ігар Карней і Вячаслаў Ракіцкі распачнуць менавіта з наведваньня колісь шыкоўнага, а цяпер занядбанага паркава-палацавага комплексу, дзе жыў выбітны кампазытар і дыплямат.

Знаёмства зь землякамі Агінскага, іх штодзённымі клопатамі й побытам вас чакае ў перадачы “Палітычная геаграфія”, якая прагучыць у эфіры Беларускай Свабоды заўтра.


“Галерэя Свабоды”. Кніжнае мастацтва ў Беларусі

Росквіт кніжнага мастацтва ў нашай краіне прыпаў на 80-я гады мінулага стагодзьдзя. Пра гэта сьведчыць новая кніга “Беларуская кніжная графіка”, што выйшла ў Менску. Ці можна спадзявацца на ягоны чарговы росквіт? Ці вялікая эпоха беларускага мастацтва кнігі ўжо скончылася? У гутарцы бярэ ўдзел аўтар кнігі, мастацтвазнаўца, прарэктар Беларускай Акадэміі мастацтваў, Міхал Баразна. Аўтар перадачы Сяргей Харэўскі.
XS
SM
MD
LG