Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЫТАНЬНЕ ПРА АДСТАЎКУ ПРЭЗЫДЭНТА "СЛАЎНАФТЫ" БУДЗЕ РАЗГЛЕДЖАНАЕ НА СХОДЗЕ АКЦЫЯНЭРАЎ


Міхал Стэльмак, Менск

Як паведаміў Андрэй Шторх, прадстаўнікі Беларусі на сёньняшняе паседжаньне рады дырэктараў у Маскву чамусьці не прыехалі. Але прэзыдэнт канцэрну "Белнафтахім" Іван Бамбіза даслаў на адрас рады ліст, у якім выказаў рэзкі пратэст супраць ініцыятывы расейскага ўраду аб спыненьні паўнамоцтваў Гуцэрыева. Цікава, што спадар Гуцэрыеў, як паведаміў яго намесьнік Андрэй Шторх, заўтра зьбіраецца прыляцець у Менск, дзе будзе сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам.
XS
SM
MD
LG