Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖОНКІ ЗЬНІКЛЫХ БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТЫКАЎ ЗЬВЯРТАЮЦЦА ПА ДАПАМОГУ ДА КАНЦЛЕРА НЯМЕЧЧЫНЫ


Уладзімер Глод, Менск

Жанчыны нагадваюць, што яны ўжо неаднаразова зьвярталіся да Ўладзімера Пуціна і іншых кіраўнікоў Расеі з просьбай аб дапамозе. Аднак канкрэтнага адказу дагэтуль не атрымалі.

“Мы шукаем ўсе магчымыя шляхі пошуку праўды, таму просім Вас, спадар Шродэр, падчас сустрэчы са спадаром Пуціным пры магчымасьці ўзьняць пытаньне аб загінуўшых, зьніклых вязьнях, апанэнтах рэжыму, аб дачыненьні да гэтага беларускіх уладаў і аб адносінах да гэтага Расеі”, — гаворыцца ў лісьце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG