Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІХАІЛ ЧЫГІР ДРУГІ РАЗ ПАЎСТАНЕ ПЕРАД СУДОМ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Міхаіл Чыгір лічыць, што новым працэсам супраць яго ўлады імкнуцца апраўдаць тое, што ў 1999 годзе беспадстаўна пратрымалі яго 8 месяцаў у турме. Экс-прэм’ер нагадаў, што другая крымінальная справа была распачатая адразу пасьля таго, як гарадзкі суд апраўдаў яго паводле большасьці абвінавачаньняў першай крымінальнай справы.

Нагадаем, гэтым разам Міхаіла Чыгіра абвінавачваюць ў датычнасьці да зьнікненьня мільёна даляраў ды няўплаце падаткаў. Экс-прэм’ер абодва абвінавачаньні катэгарычна абвяргае і ставіць будучы працэс у адзін шэраг з папярэднімі судамі супраць сваёй сям’і, называючы іх усе "палітычна матываванымі".

(Чыгір: ) "Гэта будзе чацьверты працэс на траіх членаў сям’і. Думаю, калі б старэйшы сын ня зьехаў, то быў бы ўжо не чацьверты працэс, а болей. А тут інкрымінуецца нядбайнасьць. Зь іхнага пункту гледжаньня, нядбайнасьць магчыма “прышыць” любому кіраўніку, тым больш высокага рангу. Цікава аднак, што паводле гэтага эпізоду гарадзкі суд мяне апраўдаў, а цяпер, атрымліваецца, раённы суд мусіць прызнаць мяне вінаватым.

Па-другое, паводле цяперашняга працэсуальнага кодэксу, такога паняцьця як дасьледаваньне няма, але ж яны праводзілі дасьледаваньне і перадалі матэрыялы ў суд. Калі я спытаў пра гэта кіраўніка маёй сьледчай групы, то ён адказаў: "А што, я за вас буду сядзець? Вы ж былі пад арыштам восем месяцаў, а прысуду ніякага няма. Гэтак не павінна быць".

Не пазьней як празь месяц павінна вырашыцца, калі пачнецца новы працэс над экс-прэм’ерам Чыгіром і які судзьдзя будзе яго весьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG