Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБ’ЯДНАНЬНЕ “ВІЦЕБСКЭНЭРГА” АДКЛЮЧЫЛА СЬВЯТЛО Ў АБЛАСНЫМ УПРАЎЛЕНЬНІ КУЛЬТУРЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

На гэтым тыдні “абрэзалі” сьвятло непасрэдна ва ўпраўленьні культуры ды выстаўнай залі. Крыху раней безь сьвятла засталася абласная бібліятэка імя Леніна. Супрацоўнікі мусілі зрабіць там скарочаны працоўны дзень, каб чытачы маглі карыстацца кнігамі хаця б у сьветлы час сутак, пры натуральным асьвятленьні.

Аднак неўзабаве бібліятэка паправіла сваё фінансавае становішча – арандатары заплацілі за ейныя памяшканьні, і сьвятло зьявілася зноў. Цяпер, каб не апынуцца зноў у гэткім стане, супрацоўнікі вырашылі ўвесьці новыя платныя паслугі: бяруць цяпер грошы за абанэмэнт, выраб ксэракопіяў, за карыстаньне кампутарнай інфармацыйнай базай.

Як могуць “зарабляць на сябе”, прыкладам, дзіцячыя пазашкольныя ўстановы або само ўпраўленьне культуры, пакуль невядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG