Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БЫЛЫ ДЫРЭКТАР МТЗ МІХАІЛ ЛЯВОНАЎ ПЕРАВЕДЗЕНЫ ЗЬ МЕНСКАГА Ў ЖОДЗІНСКІ СЬЛЕДЧЫ ІЗАЛЯТАР


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Жодзінскі сьледчы ізалятар лічыцца адной з самых жорсткіх установаў такога тыпу ў Беларусі. Гэта пацьвярждаюць былыя вязьні гэтага ізалятара дэпутат Валеры Шчукін і былы міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў. Паводле іхных успамінаў, у гэтым ізалятары ігнаруюць элемэнтарныя правы вязьняў. Васіль Лявонаў лічыць, што яго ў свой час пераводзілі зь менскага сьледчага ізалятара ў жодзінскі выключна дзеля таго, каб дамагчыся ад яго прызнаньня віны.

Нагадаем, былы дырэктар МТЗ Міхаіл Лявонаў быў арыштаваны сёлета на пачатку студзеня паводле абвінавачаньня ў шэрагу злачынстваў, зьвязаных з выкарыстаньнем сродкаў прадпрыемства. Але ён сваёй віны не прызнае.
XS
SM
MD
LG