Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Паштовая скрынка 111”

У заўтрашняй праграме “Паштовая скрынка 111” вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоду Любоў Бялова з Пружанаў, Андрэй Паско зь Берасьця, Мікалай Міхалевіч зь Менску і Фелікс Шкірманкоў са Слаўгараду.

У лістах, якія чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко, слухачы гэтым разам:
– разважаюць пра тое, ці паспрабуе Аляксандар Лукашэнка застацца пры ўладзе пасьля таго, як у 2006-м годзе скончыцца 12-гадовы тэрмін ягонага кіраваньня;
– выказваюць меркаваньні пра цяперашняе эканамічнае становішча ў Беларусі;
– распавядаюць пра тое, чым займаецца беларуская апазыцыя ў рэгіёнах.


“Сучасныя мэмуары”. Вясновая песьня шпака, або дзьве душы Вінцэся Мудрова

Успаміны наваполацкага літаратара і журналіста Вінцэся Мудрова – пра беларускую правінцыю 1970-х, калі вучні старэйшых клясаў яшчэ не пісалі на сценах “Жыве Беларусь”, але “Long live Beatles”, калі партыйныя кабінэты і КГБ кантралявалі ўсё, улучна з даўжынёй валасоў і зьместам самвыдатаўскіх часопісаў.

Заўтра аўтар раскажа пра сваю нямецкую няню і пра тое, чаму ён ня стаў уладальнікам капэнгагенскіх мылаварняў.


“Беларуская Атлянтыда”

Сёньня ці ня кожны чалавек ведае пра ангельскія сыры — чэдар ды стылтан, галяндзкія — эдам і гаўда, француcкія — ракфор ды камамбэр, італьянскія — пармэзан ды гарганзола. Падаецца, што наяўнасьць традыцыйнага нацыянальнага сыру ёсьць пропускам у прывілеяваны клюб эўрапейскіх краінаў. Але і на беларускіх землях стагодзьдзямі існавала сыраробчая традыцыя, якую апявалі клясыкі:

Ляжыць гарамі ў іх падножжа,
Закуска, гэта міласьць Божа:
Тут сыр, як першы сьнег, бялюткі,
Каўбас прыемнейшыя скруткі,
Што толькі ёсьць у Беларусі...

Пра тое, якія сыры выраблялі ў Беларусі, пра традыцыйныя тэхналёгіі іх вырабу і павядуць размову заўтра ў перадачы “Беларуская Атлянтыда” аўтар Вячаслаў Ракіцкі й гісторык Алесь Белы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG