Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІЗРАІЛЬЦЫ ЎВАЙШЛІ Ў ПАЛЕСТЫНСКІЯ ГАРАДЫ ДЖЭНІН І САЛФІТ


Віталь Цыганкоў, Прага

У сваім рэдакцыйным артыкуле брытанская газэта “Independent” адзначае, што ізаляцыя Арафата альбо высланьне палестынскага лідэра ня вырашыць праблемаў, а толькі створыць новыя. Арафат абсалютна неабходны, бо палестынцы ня маюць ніякага іншага легітымнага лідэра. Газэта мяркуе, што ізраільская мэта – спыніць тэракты – ня можа быць дасягнутая апошнімі ваеннымі апэрацыямі на палестынскіх тэрыторыях.

Арафат – адзіны суразмоўца з належным статусам з палестынскага боку. Нерэальна спадзявацца, што нехта памяркоўны мае шырокую падтрымку сярод палестынцаў і толькі чакае свайго часу, каб замяніць Арафата. Арафатава сьмерць альбо высланьне пацягнуць блытаніну й няпэўнасьць з уладай у лепшым выпадку, а ў горшым – авалоданьне кіраўніцтвам палестынскай аўтаноміі экстрэмістамі з “Хамазу” – з наступствамі, якія Ізраіль, ды й увесь рэгіён, павінны баяцца найбольш.

У “The New York Times” Томас Фрыдман піша, што цэнтральная дылема блізкаўсходняга канфлікту палягае ў тым, што калі ізраільцы пакінуць тэрыторыі Заходняга Берагу і Паласы Газа, палестынцы ня здолеюць на гэты момант кіраваць гэтымі землямі так, каб не зрабіць іх базай для наступных апэрацыяў супраць Ізраіля.

Фрыдман лічыць, што ў рэгіён павінна прыйсьці зьнешняя сіла – такая як НАТО. Журналіст таксама заклікаў арабскіх лідэраў знайсьці мужнасьць зганіць карумпаванае і няздольнае палестынскае кіраўніцтва, а таксама асудзіць заганнасьць самагубчых тэрактаў у імя ісьляму.

“Los Angeles Times” піша, што ізраільскія танкавыя атакі й арышты палестынцаў ня спыняць тэрарыстаў-самагубцаў. Тут трагічная пастка, якую Арыэль Шарон, здаецца, ня хоча прызнаваць – нягледзячы на агрэсіўны адказ Ізраіля на забойствы, палестынскія тэрарысты працягваюць штодня забіваць нявінных жыхароў. Адцягваньне перамоваў з прычыны тэрарыстычных актаў толькі дае тэрарыстам права вэта на мір.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG