Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Палітычная геаграфія”. Бярозаўка

Мястэчка Бярозаўка пад Лідай – горад-завод. Тутэйшая шкляная прадукцыя вядомая ўжо больш як 100 гадоў – некалі тут нават выдзьмулі крыштальны ложак ды басэйн для іранскага шаха. З 12 тысяч жыхароў Бярозаўкі амаль палова працуе на шклозаводзе “Нёман”. Аднак, тое, што некалі несла дабрабыт, цяпер абярнулася праблемамі. Шкодныя рэчывы выкідаюцца праз заводзкую трубу на горад, высеклі бярозавыя гаі, вычарпалі запасы жоўтага шклянога пяску. А амаль палова прадукцыі заводу таемна выносіцца за прахадную.


“Беларуская Атлянтыда”

Сёньня ці ня кожны чалавек ведае пра ангельскія сыры — чэдар ды стылтан, галяндзкія — эдам і гаўда, француcкія — ракфор ды камамбэр, італьянскія — пармэзан ды гарганзола. Падаецца, што наяўнасьць традыцыйнага нацыянальнага сыру ёсьць пропускам у прывілеяваны клюб эўрапейскіх краінаў. Але і на беларускіх землях стагодзьдзямі існавала сыраробчая традыцыя, якую апявалі клясыкі:

Ляжыць гарамі ў іх падножжа,
Закуска, гэта міласьць Божа:
Тут сыр, як першы сьнег, бялюткі,
Каўбас прыемнейшыя скруткі,
Што толькі ёсьць у Беларусі...

Пра тое, якія сыры выраблялі ў Беларусі, пра традыцыйныя тэхналёгіі іх вырабу і павядуць размову заўтра ў перадачы “Беларуская Атлянтыда” аўтар Вячаслаў Ракіцкі й гісторык Алесь Белы.


“Жывіце доўга”

Як прадухіліць захворваньне на дыябэт і як гэта робіцца ў ЗША?

Якія харчовыя дадаткі могуць пашкодзіць нашаму здароўю, а якія – не?

Практычныя парады амэрыканскай арганізацыі “Realage”, як захаваць добрае здароўе – слухайце заўтра. Падрыхтаваў Сяргей Абламейка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG