Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАФСАЮЗНЫЯ СТРУКТУРЫ ШУКАЮЦЬ АЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ ШЛЯХІ ЗБОРУ СЯБРОЎСКІХ СКЛАДАК


Казімер Яноўскі, Гомель

Прафкам аб’яднаньня заключыў з Чыгуначным аддзяленьнем “Белпрамбудбанку” адмысловую дамову на пераказ прафсаюзных складак праз разьлікова-касавы цэнтар. Праз гэты банкаўскі цэнтар рабочыя атрымліваюць свой заробак.

Зараз цэхавыя камітэты ўсіх заводаў аб’яднаньня высьвятляюць у рабочых і спэцыялістаў, ці згодныя яны падпісаць сталае плацёжнае даручэньне на адлічэньне 1 адсотку заробку менавіта праз банк.

Рабочы транспартнага цэху Ўладзімер Гаменка ўжо падпісаў такое даручэньне.

(Гаменка: ) “Навошта мне лішнія клопаты, калі ўсё аўтаматычна будзе пералічвацца. Лішняя цяганіна, усе гэтыя ведамасьці не патрэбныя. Спэцыфіку працы трэба ўлічваць. Калі хто з рабочых ня згодны, ён можа сказаць, што ня будзе плаціць. Я, дапусьцім, згодны”.

Аднак такой пазыцыі прытрымліваюцца ня ўсе працаўнікі “Гомсельмашу”. Эканаміст Алена Чарнова супраць матэрыяльнай падтрымкі прафкаму.

(Чарнова: ) “Я лічу, што прафсаюзы — надзвычай вузка арыентаваная арганізацыя. Яна не разьлічаная на абарону рабочага чалавека. Яна, магчыма, тэарытычна і мае гэта на мэце, але практычна не абараняе працоўны люд”.

Паводле расповеду намесьніка старшыні прафкаму Міхаіла Кавалёва, толькі 3 — 4% рабочых не даюць згоды на адлічэньне прафсаюзных складак праз банк. І вось што характэрна: не пагаджаюцца падтрымліваць прафкам найбольш кваліфікаваныя рабочыя з вышэйшым за сярэдні заробак. Да прыкладу, з З8 чалавек аддзелу гібкіх вытворчых сыстэмаў галаўнога заводу 23 адмовіліся падпісаць плацёжныя даручэньні банку”.

Прафкам аб’яднаньня такія адмовы лічыць слушнай нагодай для карэктыроўкі сваёй дзейнасьці.

Адначасова прафсаюзныя лідэры мяркуюць закончыць афармленьне патрэбных дакумэнтаў на пералік складак цягам красавіка. Банк атрымае каля 15 тысяч плацёжных даручэньняў ад чальцоў прафсаюзу.

Новая сыстэма збору складак не пярэчыць сумна вядомай пастанове ўраду №1804, паводле якой і забаронена было бугальтэрыям зьбіраць іх безнаяўным чынам на прадпрыемствах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG