Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НА МАГІЛЁЎШЧЫНЕ БРАКУЕ ГРОШАЙ НА СЯЎБУ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Больш за 200 трактароў ня могуць працаваць, бо іх яшчэ не адрамантавалі. Зараз ад кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў патрабуюць паскарэньня сяўбы. Яны ня ведаюць, дзе знайсьці сродкі, бо ў асобных гаспадарках заробак ня выплацілі і за сьнежань. Кіраўнікі аблсельгасхарчу спадзяюцца, што сяўбу можна паскорыць пры дапамозе заробленых на суботніку сродкаў.

Пад час суботніку 23 сакавіка для развіцьця сельскай гаспадаркі ў бюджэтны фонд меркавалі направіць паўтара мільярда рублёў. Ў фонд пералічылі толькі больш як 50 мільёнаў. Старшыня аблвыканкаму Барыс Батура запатрабаваў, каб да канца гэтага тыдня чыноўнікі забясьпечылі збор усіх сродкаў ў гэты фонд.

Вядома, што магілёўскія прадпрыемствы знаходзяца ў цяжкім стане і для вырашэньня праблем ім самім неабходныя сродкі. Пакуль што Магілёў выдзеліў на развіцьцё сельскай гаспадаркі больш за 12 мільёнаў рублёў, а Бабруйск — каля 9 мільёнаў рублёў.
XS
SM
MD
LG