Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Сучасныя мэмуары”. Вясновая песьня шпака, або дзьве душы Вінцэся Мудрова

Успаміны наваполацкага літаратара і журналіста Вінцэся Мудрова – пра беларускую правінцыю 1970-х, калі вучні старэйшых клясаў яшчэ не пісалі на сценах “Жыве Беларусь”, але “Long live Beatles”, калі партыйныя кабінэты і КГБ кантралявалі ўсё, улучна з даўжынёй валасоў і зьместам самвыдатаўскіх часопісаў.

Заўтра аўтар мэмуараў згадвае пра тое, як пачалася беларусізацыя ўласных імёнаў, як нараджаліся наноў і як сьцьвярджалі сябе ў жыцьці людзі пад імёнамі Вінцэсь, Вінцук ці Сяржук.


“Вострая Брама”. Нераскрытыя справы ў гісторыі, сучаснасьці й літаратуры

Зьнікненьне вядомых людзей для Беларусі ХХ стагодзьдзя – зьява ня новая. У гэтым выпуску “Вострае Брамы” робіцца спроба адшукаць тыпалёгію такіх справаў. Забойства мастака Пэна ў Віцебску ў 1937-м, палітыка Іваноўскага і ксяндза Гадлеўскага ў часе мінулае вайны. Незакрытыя крымінальныя справы, якія даўно са сталоў сьледчых перамясьціліся ў архіў. Аўтар перадачы Сяргей Дубавец гутарыць з гісторыкам Уладзімерам Ляхоўскім.


“Партрэт на Свабодзе”. Анатоль Красоўскі: беларускі self-made man, альбо апошні рамантык

16 верасьня 1999 году быў апошнім днём, калі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага бачылі іхныя сваякі й знаёмыя.

Аўтар перадачы Віталь Тарас.
XS
SM
MD
LG