Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІЯ ПЭНСІЯНЭРЫ НАЎРАД ЦІ СВОЕЧАСОВА АТРЫМАЮЦЬ СВАЕ ГРОШЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Найгоршая сытуацыя зь пералічэньнямі грошай у пэнсійны фонд у прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі: іхная запазычанасьць складае 70% ад агульнай сумы. Больш як 400 мільёнаў рублёў вінныя фонду аршанскі інструмэнтальны завод, каля 200 мільёнаў– наваполацкі “Измеритель”, звыш 100 мільёнаў – обальскі керамічны завод.

Дагэтуль адносна стабільнай лічылася сытуацыя з пэнсіямі ў Віцебску, аднак на сёньняшні дзень няздольныя пералічыць неабходныя грошы ў пэнсійны фонд і віцебскі домабудаўнічы камбінат, і завод электра-вымяральных прыбораў, і станкабудаўнічы завод “Вістан”. Фінансавая сытуацыя настолькі складаная, што графік атрыманьня пэнсыяў перасунуўся на некалькі дзён.
XS
SM
MD
LG