Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВІЦЕБСКІЯ АКТОРЫ-“КОЛАСАЎЦЫ” ЗЬБІРАЮЦЬ СРОДКІ НА ЎШАНАВАНЬНЕ ПАМЯЦІ СВАЙГО БЫЛОГА РЭЖЫСЭРА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Зборнік “Я пасьпею, я ўсё пасьпею” выдадзены выключна на сяброўскія ахвяраваньні: “коласаўцы” шматкроць выяжджалі са сваімі дабрачыннымі спэктаклямі ў Менск ды Магілёў, дзе Валеры Масьлюк таксама калісьці працаваў ды пакінуў па сабе дабрую памяць. Яшчэ на пачатку 1980-х гадоў у Магілёўскім абласным тэатры Масьлюк паставіў “Тутэйшых” Янкі Купалы, а ў Віцебску зьявіўся спэктакль “Клемэнс”, які зьбіраў сотні нацыянальна сьвядомых гледачоў з усяе Беларусі.

30 сакавіка ў Віцебску паказалі апошнюю пастаноўку вядомага рэжысэра “Кахаю, спадзяюся, чакаю”. Гэтая пастаноўка лічыцца адной з найлепшых у рэпэртуары тэатру, да таго ж гэта цалкам аўтарская праца Валерыя Масьлюка: ён пераклаў і дапрацаваў арыгінальны тэкст п’есы, увёў новых пэрсанажаў і сам напісаў для іх словы.

Сабраныя ад сёньняшнягя спэктакля сродкі “коласаўцы” вырашылі ахвяраваць на помнік Валерыю Масьлюку.
XS
SM
MD
LG