Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

РАСПАЧАЎСЯ СУД НА ПАЗОЎ СТАРШЫНІ СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ МАГІЛЁЎСКАГА БУДТРЭСТУ №12


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Яго звольнілі адразу пасьля таго, як ён арганізаваў некалькі шэсьцяў будаўнікоў да аблвыканкаму з патрабаваньнем ліквідаваць запазычанасьць па заробках.

Старшыня Свабоднага прафсаюзу будаўнічага трэсту №12 спадзяецца, што праз суд зможа вярнуцца на працу і аднавіць прафсаюзную дзейнасьць.

Сёньня суд перанесьлі на 2 красавіка, бо ініцыятар пазову запатрабаваў выклікаць у суд сьведак.
XS
SM
MD
LG