Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Паштовая скрынка 111”

Заўтра вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоду нашы слухачы з Горадні, Нясьвіжчыны, Нямеччыны і Менску. Людзі выказваюць меркаваньне пра стан беларускай апазыцыі й разважаюць пра настроі апазыцыйных лідэраў. Слухач зь Нямеччыны распавядае пра тое, як успрымаюць беларускія рэаліі жыхары Нямеччыны. Праграму падрыхтаваў і вядзе Валянцін Жданко.


“Беларуская Атлянтыда”

200 гадоў расейскага панаваньня на беларускіх землях ды каля 80 савецкага закранулі ня толькі палітычныя і сацыяльныя чыньнікі, але й паўплывалі на мову. І ўжо як бы ня сорамна публічна скарыстаць моцнае слоўца ці нават прачытаць яго ў газэце.

Аднак сучасная моўная разьняволенасьць звузілася да гучаньня перадусім гэтак званага расейскага мату. Між тым, беларусы, як і ўсе іншыя народы сьвету, вылаяцца, “выпусьціць пару” ўмелі і сваёю моваю.

Традыцыя лаянкі ў беларусаў надзвычай старая. Пра яе і павядуць размову ў чарговым выпуску праграмы аўтар Вячаслаў Ракіцкі й этнакультуроляг Тацяна Валодзіна.
XS
SM
MD
LG