Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЛЕНІНСКІМ СУДЗЕ ГОРАДНІ АБВЕШЧАНЫЯ ПРЫСУДЫ Ў СПРАВАХ ЧАТЫРОХ УДЗЕЛЬНІКАЎ СЬВЯТКАВАНЬНЯ ДНЯ ВОЛІ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Паводле пратаколу, спадар Саранчукоў таксама не падпарадкаваўся міліцыянтам. Вырываўся з рук мужчынаў у цывільным, якія яго схапілі. Летась Вадзіма пакаралі за ўдзел у сьвяткаваньні 25 сакавіка штрафам. Сёньняшняе пакараньне — 10 сутак арышту. Сам Вадзім у судовай залі не прысутнічаў. Адныя суткі ён ужо адседзеў. Яго затрымалі 24 сакавіка, а выпусьцілі зь міліцыі толькі на наступны дзень.

Паўтара мільёну рублёў штрафу — так пакараў судзьдзя Дземчанка Міколу Лемяноўскага. Ён выступіў каля памятнай дошкі паўстанцам Тадэвуша Касьцюшкі, да якой прысутныя ўсклалі кветкі.

Старшыня гарадзкой арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў таксама пакараны штрафам — 200 тысяч рублёў. Самы малады з чатырох пакараных — Максім Лебедзеў, 1983 году нараджэньня. Яму судзьдзя абвесьціў папярэджаньне.
XS
SM
MD
LG