Лінкі ўнівэрсальнага доступу

28 САКАВІКА — АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ПРАФСАЮЗНЫХ ДЗЕЯНЬНЯЎ


Міхал Стэльмак, Менск

У Менску ў будынку Фэдэрацыі пройдзе адкрыты сход прадстаўнікоў сталічных прафсаюзных арганізацыяў. У парку Дружбы народаў, што ля плошчы Бангалёр, галіновы прафсаюз працаўнікоў радыёэлетронікі, паводле словаў ягонага лідэра Генадзя Фядыніча, будзе ладзіць пікет пад прафсаюзнымі лёзунгамі. Удзел у гэтай акцыі мяркуюць узяць і прадстаўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, пра гэта паведаміў нашаму Радыё прэзыдэнт кангрэсу Мікалай Канах.

У Берасьці і Наваполацку заўтра адбудуцца прафсаюзныя мітынгі. Салідарнасьць зь беларускімі прафсаюзамі 28 сакавіка мяркуюць выказаць і прафсаюзы Расеі. У Маскве Фэдэрацыя Незалежных прафсаюзаў Расеі абвясьціла пра намер пікетаваньня амбасады Беларусі. А ў такіх гарадох, як Санкт-Пецярбург, Екацярынбург, Мурманск, Навасыбірск, Краснадар, Каралявец і Цюмень расейскія прафсаюзы зьбіраюцца пікетаваць прадстаўніцтвы Беларусі.
XS
SM
MD
LG