Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЯЦЬ МІЛІЦЫЯНТАЎ АСУДЖАНЫЯ ЗА КАТАВАНЬНЕ ЛЮДЗЕЙ


Любоў Лунёва, Менск

Гэтыя міліцыянты пад час допытаў "выбівалі" паказаньні ў падазраваных у злачынствах. Цягам некалькіх гадоў гэтыя супрацоўнікі міліцыі калечылі людзей. Суд гэта кваліфікаваў як злоўжываньне службовым становішчам і перавышэньне ўлады.

Уладзімір Крамсаеў правядзе 6 гадоў, а Бурдыка й Ліпскі — па чатыры з паловай гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ерафееў і Данчанка асуджаныя на тры гады пазбаўленьня волі, але з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на два гады.

Паводле прысуду былыя міліцыянты на 5 гадоў пазбаўленыя права займаць службовыя пасады ў праваахоўчых органах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG