Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

”Экспэртыза Свабоды”

На гэтым тыдні ў Бухарэсьце адбылася нарада прэм’ер-міністраў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, што імкнуцца стаць сябрамі НАТО. Канчаткова пытаньне сяброўства ў НАТО будзе вырашацца ў лістападзе ў Празе на саміце альянсу.

Ці атрымаюць у Празе запрашэньне ўступіць у НАТО балтыйскія краіны, прынамсі паўночныя суседзі Беларусі – Літва і Латвія? Якія ваенныя наступствы будзе мець для балтыйскіх краінаў іх уступленьне ў Паўночна-атлянтычны альянс? Як гэта адаб’ецца на адносінах Беларусі з балтыйскімі краінамі?

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у “Экспэртызе “Свабоды” – зь Вільні дырэктар Інстытуту міжнародных адносінаў Раймундас Лапата, зь Менску – супрацоўнік Міжнароднага інстытуту палітычных дасьледаваньняў Андрэй Фёдараў. Перадачу падрыхтаваў Юры Дракахруст.


“Сьвет за вакном”

У заўтрашняй перадачы вы пачуеце:
- Песьня, што дапамагала ваяваць;
- Мабільны тэлефон – небясьпека на дарозе;
- Дзе жылі нашыя продкі.

З героямі й адкрыцьцямі тыдня вас пазнаёміць аўтар перадачы Сяргей Шупа.


“Круглы стол”

Хто яны, сучасныя нігілісты, і ці можа зь НІШТО ўзьнікнуць НЕШТА? Ці мае права расейскі шавінізм на месца пад вокладкамі беларускага літаратурнага авангарду, і чаму беларускія нацыяналістычныя тэксты ствараюцца па-расейску?

Пра гэта разважаюць у гутарцы за круглым сталом філёзаф і літаратуразнаўца Валянцін Акудовіч ды паэт Леанід Галубовіч. А нагодаю гутаркі стаў выхад трэцяга нумару часопіса беларускага моладзевага авангарду "NIHIL". Праграму падрыхтавала і вядзе Валянціна Аксак.


“Вострая Брама”

Ёсьць пашыранае меркаваньне, што галакост у Беларусі ў часе мінулае вайны рабіўся рукамі літоўскіх і ўкраінскіх калябарантаў, а беларусы толькі ратавалі габрэяў. Ці так гэта і ці мае гэта дачыненьне да іншага пашыранага мекаваньня: маўляў, беларусы нацыянальна менш разьвітыя за літоўцаў і ўкраінцаў.

Пра гэта ў “Вострай Браме” кажуць аўтар перадачы Сяргей Дубавец і ягоныя суразмоўцы.
XS
SM
MD
LG