Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ МЭДЫЦЫНЫ І АХОВЫ ЗДАРОЎЯ


Сяргей Шупа, Вільня

Гэта амаль у паўтара раза болей, чым можа даць гэтая міжнародная арганізацыя. Найбольш грошай (641 мільён даляраў) просяць 36 краінаў Афрыкі. Глябальны Фонд быў створаны летась для барацьбы з хваробамі, якія штогод забіраюць 6 мільёнаў жыцьцяў. Паводле зьвестак Фонду, у сьвеце 40 мільёнаў чалавек маюць ВІЧ-інфэкцыю. Штогод ад 300 да 500 мільёнаў людзей хварэюць на малярыю, зь іх каля мільёна памірае. Сухоты ў наступныя 10 гадоў могуць стацца прычынай сьмерці 30 мільёнаў чалавек.

БАЛТЫМОР. Паводле вынікаў 30-гадовага дасьледаваньня, праведзенага ва Ўнівэрсытэце Джона Гопкінса ў Балтыморы, штодзённае ўжываньне двух кубачкаў кавы не выклікае павышэньня ціску. Вынікі грунтуюцца на аналізе мэдычных паказьнікаў 1000 выпускнікоў мэдычнага факультэту гэтага ўнівэрсытэту, 87% зь якіх рэгулярна выпівалі ў сярэднім па 2 кубачкі кавы на дзень. Гіпотэза аб сувязі ўжываньня кавы з павышэньнем ціску крыві была выказаная ўжо 60 гадоў таму, аднак дагэтуль ніводным дасьледаваньнем не была даведзеная яе слушнасьць.

КІНШАСА. Як паведаміла Ўсясьветная Арганізацыя Аховы Здароўя, у выніку найбольшай за апошнія чатыры гады эпідэміі халеры ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга памерла 586 чалавек, прычым колькасьць ахвяраў працягвае расьці. Ад леташняга лістапада ў правінцыі Катанга на паўдзёвым усходзе краіны было зарэгістравана амаль 8 тысяч выпадкаў захворваньня на халеру. Прычынамі эпідэміі стала адсутнасьць інфраструктуры і неадукаванасьць як насельніцтва, так і мясцовых уладаў. Тры тыдні таму ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга была дасланая надзвычайная група прадстаўнікоў ААН і арганізацыі “Лекары бязь межаў”.

ЛЁНДАН. Хворыя на сындром Даўна ў Злучаных Штатах у сярэднім жывуць удвая даўжэй, чым дваццаць гадоў таму – дзякуючы рэвалюцыі ў падыходзе да гэтай хваробы з боку мэдыцыны й грамадзтва. За пэрыяд ад 1983 да 1997 году сярэдняя працягласьць жыцьця хворых на сындром Даўна павялічылася ад 25 да 49 гадоў. Калі раней хворыя зьмяшчаліся ў закрытыя шпіталі, дык цяпер яны пераважна жывуць у сем’ях. Раней лекары амаль ніколі не лячылі ў іх хваробы сэрца і ўнутраных органаў, што прыводзіла да заўчаснай сьмерці. Сындром Даўна сустракаецца ў аднаго з васьмісот нованароджаных і выкліканы тым, што ў іх генах прысутныя тры 21-я храмасомы.

АДЫС-АБЭБА. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў выказала занепакоенасьць з прычыны пашырэньня эпідэміі СНІДу ў Этыопіі і заклікала ўлады гэтай краіны зрабіць неадкладныя захады. Адмысловы прадстаўнік ААН Стывэн Льюіс паведаміў, што колькасьць хворых перавысіла рубеж 5% і дасягае амаль 3 мільёнаў чалавек. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі, ён сказаў, што для Этыопіі — гэта крызыс касьмічных маштабаў, і калі неадкладна не ўмяшацца ў гэты працэс, можа адбыцца выбух пандэміі, як гэта сталася ў краінах усходняй і паўдзённай Афрыкі, дзе ў некаторых краінах носьбіты ВІЧ-інфэкцыі складаюць да 20% ад усяго насельніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG