Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАБОТНІКІ РАДЫЁЭЛЕКТРОННАЙ ПРАМЫСЛОВАСЬЦІ ПРАВЯДУЦЬ ПІКЕТ НА ПЛОШЧЫ БАНГАЛОР


Міхал Стэльмак, Менск

Прафсаюзны актыў прадпрыемстваў радыёэлетронікі палічыў, што такая форма не адэкватная антыпрафсаюзнай палітыцы ўладаў, і мяркуе правесьці асобную акцыю. Вось што распавёў сёньня Радыё Свабода адзін з намесьнікаў старшыні гэтага прафсаюзу Анатоль Дарагакупец:

(Дарагакупец: ) "Сёньня было прынятае рашэньне аб правядзеньні пікетаваньня на плошчы Бангалор. Пікетаваньне, на мой погляд, больш гучная, больш відавочная форма пратэсту, чымся сход. Будзе ад нашага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці 600 чалавек. Гэта работнікі вытворчага аб'яднаньня "Гарызонт", заводу "Тэрмапласт", Менскага электрамэханічнага заводу, аб'яднаньня "БелВАР".
XS
SM
MD
LG