Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЫ БЭЛЬГІІ ТАКСАМА СЬВЯТКАВАЛІ ДЗЕНЬ ВОЛІ


Ул. інф.

(Лазарчук: ) “Учора ў нас адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне Дня Волі для беларусаў старой хвалі эміграцыі. Мы зьнялі залю, сабралося каля 50 беларусаў. Выступіў прадстаўнік Рады БНР Янка Жучка. Таксама гістарычны ракурс у гісторыю Беларусі прачытаў спадар Арэшка.

А сёньня, на Дзень Волі, пад дэвізам “Далоў рэжым Лукашэнкі!” правялі пікет ля беларускай амбасады. Сёньня бэльгійскія газэты ўжо выйшлі, дзе пішуць пра арышты ў Беларусі. Прайшла гэткая інфармацыя і па “Euronews”. У гэтых артыкулах журналісты падаюць рэжым Лукашэнкі як дыктатарскі.

Мы на даручэньне Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў праводзім розныя сустрэчы. Нядаўна наш прадстаўнік сустракаўся з сэнатарам Горэцам, ён падымаў пытаньне наконт зьніклых людзей. Мы сустракаліся таксама ў Эўрапарлямэнце з прадстаўнікамі Партугаліі й Гішпаніі, дзе таксама была размова пра зьніклых людзей”, – распавёў Ігар Лазарчук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG