Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АСУДЗІЛІ МІЛІЦЫЯНТАЎ, ЯКІЯ КАТАВАЛІ ЗАТРЫМАНЫХ


Валер Каліноўскі, Менск

Падчас вынясеньня прысуду міліцыянты ў цывільным занялі большую частку судовай залі. Ня менш за 20 іх было і ў калідоры. Напярэдадні міліцыянты правялі адмысловы сход і дамовіліся падаць у суд сваё хадайніцтва, сабраць грошы на аплату адвакатаў.

Супрацоўнікі міліцыі, што прысутнічалі ў залі, выказвалі пагрозы на адрас пацярпелых — у прыватнасьці, Дзяніса Лабэцкага. Але апошні задаволены рашэньнем суду:

(Лабэцкі: ) “Я зразумеў адно — з сыстэмай змагацца вельмі цяжка, і думаю, што гэта немагчыма, але сёньня здарылася немагчымае — праўда перамагла. Трэба мяняць не супрацоўнікаў міліцыі, а сыстэму працы органаў, у прыватнасьці крымінальнага вышуку, мэтады допыту, мэтады вядзеньня следзтва”.

Супрацоўнікі крыімінальнай міліцыі Марат Новік і Юры Трус прызнаныя судом вінаватымі ў катаваньні Юрыя Гарэліка і Дзяніса Лабэцкага. Апошнія былі памылкова затрыманыя паводле падазрэньня ў рабаваньні, іх моцна зьбівалі, душылі з выкарыстаньнем адгазьніка ды іншых прыстасаваньняў, вымагаючы прызнаньня.

Пасьля скаргі пацярпелых была ўзбуджаная крымінальная справа, якая ўрэшце завяршылася асуджэньнем міліцыянтаў. Адвакатка пацярпелых Ірына Шабанава лічыць гэты прысуд прэцэдэнтам, які дапаможа змагацца з сыстэмай катаваньняў, што існуе ў беларускай міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG