Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАПЯРЭДАДНІ ДНЯ ВОЛІ Ў ВІЦЕБСКУ АДБЫЎСЯ ПЯЦІГАДЗІНАВЫ ПІКЕТ, ШЭСЬЦЕ ДЫ МІТЫНГ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Апоўдні гэтых пікетоўцаў зьмянілі сябры гарадзкое суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ на чале з Уладзімерам Плешчанкам. Дарэчы, сёньня гэта быў ці не адзіны дазволены ўладамі пікет зь ягоным удзелам. Апроч кіраўніка, тут былі яшчэ 10 пікетоўцаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ды плякатамі, прысьвечанымі заўтрашняму сьвяту.

Тымчасам на Ратушнай плошчы аб 11-й раніцы пачалі зьбірацца ўдзельнікі ўрачыстага сьвяточнага шэсьця. А палове на 12-ю прыхільнікі беларускае незалежнасьці рушылі таксама ў бок плошчы Леніна. Ачольвалі шэсьце прадстаўнікі БНФ “Адраджэньне” ды Маладога Фронту, а завяршалі віцебскія міліцыянты – ня менш як 10 чалавек. Усіх удзельнікаў шэсьця атрымалася некалькі дзясяткаў.

Каля помніка Ўладзімеру Караткевічу шэсьце пераўтварылася ў мітынг. Пасьля ўрачыстых прамоваў да помніка пісьменьніку былі ўскладзеныя белыя ды чырвоныя кветкі.

Па заканчэньні імпрэзы сябры Маладога Фронту былі далучыліся да пікету Кансэрватыўна-Хрысьціянскае Партыі БНФ, астатнія разыходзіліся па хатах пад пераможна разгорнутымі нацыянальнымі сьцягамі.

Віцебскія мінакі, якія сустракаліся ў часе імпрэзаў прыхільнікам беларускае незалежнасьці, звычайна такія насьцярожаныя да любых праяваў апазыцыйнасьці, сёньня адно прыветна ўсьміхаліся. І нават міліцыянты-ахоўнікі разыходзіліся задаволеныя: разганяць удзельнікаў урачыстасьцяў ім сёньня загадана не было, а пасьля пяцігадзінавага дзяжурства на золкім паветры, напэўна, асабліва прыемна пагартаць дома падораную апазыцыянэрамі літаратуру.
XS
SM
MD
LG