Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ АБГРУНТАВАНАЯ “БЕЛАРУСКАЯ МАДЭЛЬ” ЭКАНАМІЧНА?


Юры Дракахруст, Прага

Праўда, пытаньне, ці працуе “беларуская мадэль”, застаецца адкрытым. Запавольваньне тэмпаў эканамічнага росту, самы высокі ў СНД узровень інфляцыі, адзін з самых нізкіх паказчыкаў аб’ёму замежных інвэстыцыяў – усе гэтыя сумныя факты беларускай рэчаіснасьці, здавалася б, мусілі ўтрымаць вынаходніка гэтай мадэлі ад таго, каб яе рэклямаваць.

Не ўтрымаўся ён і ад таго, каб не папікнуць найбліжэйшага саюзьніка: паводле словаў кіраўніка дзяржавы, сутнасьць “беларускай мадэлі” – у адмове ад “ломкі паводле расейскага досьведу”. Ацэнка расейскіх рэформаў – тэма надзвычай складаная, але падаецца, што менавіта ў размове пра “беларускую мадэль” бэсьціць Расею Лукашэнку было б ня варта.

Адносная ўстойлівасьць “беларускай мадэлі” забясьпечваецца ня столькі мудрасьцю беларускіх эканамічных чарадзеяў, колькі менавіта расейскай падтрымкай: танным газам, “дзюркамі” ў мытнай прасторы і г.д. Даваць усе гэтыя даброты Расея ў стане менавіта дзякуючы таму, што ідзе цяжкім шляхам рэформаў. Але падзякі, як бачым, не дачакалася.

Удзячнасьць увогуле ня тая якасьць, якая была б надта ўласьцівая кіраўніку Беларусі, а па-другое, у дадзеным выпадку сказаць слова падзякі – гэта прызнаць глыбока несамастойны, залежны характар “беларускай мадэлі”. Лепш ужо бэсьціць.

Падчас свайго выступу на сэмінары для “вэртыкалі” Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што не хацеў гаварыць пра “беларускую мадэль”, каб ня даць падставаў для абвінавачаньняў у тым, што ён прыдумляе “ні да чаго не падобны шлях нейкай новай бананавай рэспублікі”.

Зараз, пасьля выбараў абвінавачаньні ў пэўнай “бананавасьці” эканамічнай мадэлі, якую ён вынайшаў, кіраўніка дзяржавы ўжо не палохаюць. Як можна зразумець, прычына ня ў тым, што гэтыя абвінавачаньні несправядлівыя, а ў тым, што вынаходнік “мадэлі” проста ўтрымаў уладу і цяпер яму ня страшныя ніякія абвінавачаньні.

Такая палітычная “мадэль” сапраўды ўласьцівая менавіта бананавым рэспублікам. Палітычная надбудова, як вучыў Карл Маркс, адпавядае эканамічнаму базысу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG