Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАНФЛІКТ НА ВЫСТАВЕ “ПАГОНІ” – ГЭТА ПРАЯВА ВЕЧНАЙ ПРАБЛЕМЫ ДАЧЫНЕНЬНЯЎ МАСТАКА І ЎЛАДЫ


Юры Дракахруст, Прага

Беларуская інтэлігэнцыя пакутліва вырашала праблему дачыненьняў мастака і ўлады здаўна: і ў Расейскай імпэрыі, і пры паляках, і пры большавіках, і падчас нацысцкай акупацыі. Зараз даводзіцца вырашаць яе ізноў. Што адбылося на выставе “Пагоні”?

(Дынько: ) “Калі мы сутыкнуліся ў гэтым выпадку з новай праявай цэнзуры – застаецца толькі пашкадаваць пра гэта. І асабліва шкада, калі гэтая цэнзура была ажыцьцёўленая ў гэтым выпадку рукамі саміх мастакоў, самога творчага саюзу. Вось гэта тое, на маю думку, да чаго творчыя саюзы не павінны ніколі дапускацца. Калі да такога дапусьціцца аднойчы, то пасьля гэта можа паўтарацца бясконца. Ёсьць свабода творчасьці – гэта найважнейшы прыцынп, на якім мусіць грунтавацца праца любога творчага саюзу. Як толькі пачынаюць парушаць гэты прынцып – то канца гэтым парушэньням можа ўжо ня быць.

На маю думку, мастак не павінен ісьці на кампраміс з уладамі, як ён не павінен ісьці на кампраміс са сваім сумленьнем – ні ў якім выпадку. Бо творыць ён для вечнасьці, а не для гэтага дня. Творыць ён для Бога, а не для кесара.

Купала і Колас жылі ў іншы час, яны дажывалі сваё жыцьцё, калі ніякае свабоды не было. Гэта было таталітарнае грамадзтва. Мы цяпер жывем у напалову свабодным грамадзтве, як бы там ні было. І ці то называць гэтае грамадзтва аўтарытарным, ці то называць яго недастаткова дэмакратычным, ці называць гэты рэжым шантажысцкай дэмакратыяй… Тым ні менш, прастора свабоды для чалавека, для большасьці прынамсі – яна досыць шырокая. І немагчыма параўноўваць сытуацыю гэтую з сытуацыяй, якая была ў Менску савецкім у 1938 годзе або ў Менску нямецкім у 1943 годзе”.

XS
SM
MD
LG