Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНІСТАР ФІНАНСАЎ КОРБУТ ЗАЯВІЎ, ШТО БЕЛАРУСЬ ЗГУБІЦЬ МІЛЬЁНЫ ДАЛЯРАЎ, КАЛІ ЎНІФІКУЕ ПАДАТКОВАЕ ЗАКАНАДАЎСТВА З РАСЕЙСКІМ


Ул. інф.

Але праблема палягае ў тым, што менавіта ўласныя інтарэсы незалежнай Беларусі й незалежнай Расеі істотна адрозьніваюцца.

Як паведаміў сёньня ж беларускі міністар фінансаў Мікалай Корбут, бюджэт краіны страціць мільёны даляраў, калі ўніфікуе з Расеяй сваю падатковую сыстэму. Паводле Корбута, Беларусь можа часова пайсьці на гэта, калі расейскі бок кампэнсуе гэтыя страты, аднак, падкрэсьліў міністар, згоды паміж Менскам і Масквою ў гэтым пытаньні пакуль няма.

А міністар эканамікі Беларусі Ўладзімер Шымаў сёньня ж заявіў, што адмена льготаў для беларускіх прадпрыемстваў, пра што дамовіліся на апошнім паседжаньні саюзнага саўміну, можа дэстабілізаваць дзейнасьць некаторых суб’ектаў гаспадараньня.
XS
SM
MD
LG