Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА </font>


Ул. інф.

“Чытальная заля. Сучасныя мэмуары”

Як нарадзіўся лёзунг “Жыве Беларусь”? Што ў яго укладалі й укладаюць беларусы? Як дапамагаў гэты заклік землякам на чужыне?

Пра гэта – у мэмуарах вядомага беларускага дзеяча зь Нью-Ёрку Вітаўта Кіпеля. Першая іх частка прагучыць на нашых хвалях заўтра.


“Паштовая скрынка 111”

У заўтрашняй праграме “Паштовая скрынка 111” вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоду Міхаіл Леках з Рыгі, Фелікс Шкірманкоў са Слаўгараду, Язэп Паўловіч зь нямецкага гораду Зыгену і Леанід Зяленін зь Менску.

У лістах, якія чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко, слухачы выказваюць меркаваньні пра настроі ў дырэктарскім корпусе і пра тое, як нядаўнія арышты могуць паўплываць на працэс рэфармаваньня эканомікі. Адзін слухач параўноўвае сытуацыю ў беларускай і латвійскай сельскай гаспадарцы. А іншы разважае пра тое, як паўплывала на грамадзкую думку шматмесячная вахта моладзі ў Курапатах.


“Беларуская Атлянтыда”

Сама меней шэсьць стагодзьдзяў былі на беларускіх землях эрай мальвазіі — чырвонага салодкага дэсэртнага віна. Таго найпрэстыжнейшага напою, які выраблялі зь вінаграду, што рос на Крыце, Кіпры, Самасе. Той самай мальвазіі, у бочцы зь якой пры канцы XV стагодзьдзя, паводле легенды, утапілі ангельскага герцага Клярэнс, калі яму далі магчымасьць выбраць спосаб сьмерці, — настолькі ён любіў гэтае віно. Было яно культавым і ў асяродку беларускай магнатэрыі. А яшчэ беларусы пілі райнскія, вугорскія, баўгарскія віны...

Віно ў беларускай традыцыі — пра гэта заўтра ў “Беларускай Атлянтыдзе” будуць гутарыць аўтар Вячаслаў Ракіцкі й дасьледчык Алесь Белы.

“Палітычная геаграфія. Жлобін”

Вандроўка Ягора Маёрчыка ў Жлобін – заўтра на нашых хвалях. Места жыве за кошт мэталюргічнага заводу. У Жлобіне цэлыя суткі гандлююць на вакзале мяккімі цацкамі. Людзі змагаюцца з асноўнай праблемай – наркаманіяй і намагаюцца зратаваць адзіны на ўсю Гомельскую вобласьць заапарк. А таксама рыхтуюцца да мясцовых выбараў.

“Калі Закон аб выбарах не памяняецца – мы застанемся ў такім жа стане. Цяжкім. А калі памяняецца, то будзе ўжо іншая карціна – мы зможам правесьці сваіх людзей у мясцовыя саветы”, – кажа адзін з удзельнікаў заўтрашняй перадачы “Палітычная геаграфія”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG