Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПАЛІТЫКІ Й ЭКСПЭРТЫ АБМЯРКОЎВАЮЦЬ АСПЭКТЫ ВЕРАГОДНАЙ ВАЙСКОВАЙ АПЭРАЦЫІ ЗША Ў ІРАКУ


Сяргей Навумчык, Прага

Адзначаецца, што пры гэтым Расея пагадзілася зь неабходнасьцю ціску на Садама Хусэйна, каб міжнародныя экспэрты мелі доступ да кантролю за ўзбраеньнем Іраку. Я нагадаю, што сусьветная супольнасьць засьцерагаецца, каб Ірак не вырабляў хімічную ці ядзерную зброю.

“Financial Times” адзначае таксама, што міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў пасьля перамоваў у Лёндане з Джэкам Страў заявіў, што Расея выступае супраць аднабаковага ўдару ЗША па Іраку, але будзе прымаць гэта ў межах міжнароднай кааліцыі супраць тэрарызму.

Расейскі міністар таксама заявіў, што Расея супраць любога нападу на любую краіну, калі гэта абмінае вэрдыкт Рады Бясьпекі ААН. Нагадаю, што Расейская Фэдэрацыя – сталы сябар Рады Бясьпекі ААН.

Стаўленьне да магчымай вайсковай апэрацыі ў Іраку эўрапейскіх краінаў шмат у чым вызначаецца ўнутрыпалітычнай сытуацыяй у кожнай краіне. У некаторых неўзабаве адбудуцца выбары.

Напрыклад, канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр мае засьцярогу, што падтрымка сілавой апэрацыі ў Іраку паставіла б пад сумнеў посьпех на выбарах сацыял-дэмакратычнай кааліцыі. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр выказаўся больш канекрэтна і заявіў, што ў Бундэстагу проста не набярэцца належнай колькасьці галасоў, каб падтрымаць удзел Нямеччыны ў такой апэрацыі. “Financial Times” заўважае, што Бэрлін папрасіў ЗША адкласьці сілавую акцыю ў Іраку прынамсі да восені.

Аналягічная пазыцыя ў Францыі – там выбары адбудуцца ў красавіку, і ў Галяндыі, дзе выбары адбудуцца ў траўні.

І ўсё ж большасьць урадаў, ва ўсялякім разе неафіцыйна, падтрымлівае такую апэрацыю.

ЗША цяпер праводзяць кансультацыі з кіраўнікамі дзяржаваў, і гэтая тэма закранаецца на сустрэчах віцэ-прэзыдэнта ЗША Дыка Чэйні падчас ягонага блізкаўсходняга турнэ, Зрэшты, сёньня Чэйні прыбыў у Турэччыну. І менавіта ў Анкары ён сказаў, што гэтая вайсковая апэрацыя не плянуецца на блізкі час.
XS
SM
MD
LG