Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗА БАРАДЗІНА ЗАПЛАЦЯЦЬ "САЮЗНЫМІ ГРАШЫМА"


Ул. інф.

Сёньня швайцарскі пракурор Бэрнард Бэртроса абвесьціў, што штраф і судовыя выдаткі будуць аўтаматычна вылічаныя з закладу на 3 мільёны даляраў, пад які Барадзіна вызвалілі з амэрыканскай турмы. Чыноўнік трапіў туды па абвінавачаньнях у адмываньні грошай. Прэсавы сакратар Барадзіна Іван Макушок паведаміў учора, што заклад уносілі зь бюджэту гэтак званай саюзнай дзяржавы.

Барадзін своечасова не падаў апэляцыю на рашэньне пракурора, які 4 сакавіка прысудзіў штраф на 300 тысяч швайцарскіх франкаў і выплату судовых выдаткаў на 35 тысяч франкаў.

Пракуратура прызнала Барадзіна вінаватым у адмываньні ў швайцарскіх банках хабару прыкладна на 30 мільёнаў даляраў. Гэтыя грошы ён нібыта атрымаў за спрыяньне кантрактам швайцарскіх фірмаў "Мабэтэкс" і "Мэрката" з кіраўніцтвам спраў прэзыдэнта Расіі, якое Барадзін тады ўзначальваў. Бэртроса кажа, што можна было б давесьці й больш сур'ёзныя абвінавачаньні, калі б расейскія ўлады супрацоўнічалі са сьледзтвам.
XS
SM
MD
LG