Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА </font>


Ул. інф.

“Вострая Брама”

Мазаіка беларускага сусьвету складаецца зь мільёнаў рознакаляровых шкельцаў – што ні чалавек, то свой лёс, што ні лёс, то дзяцінства і сталасьць, розныя эпохі й гарады. У гэтым выпуску “Вострае Брамы” – адно такое шкельца з мазаікі. Сярэдзіна мінулага стагодзьдзя, Бабруйск, дзяцінства на вуліцы Сацыялістычнай пад комінам фабрыкі імя Дзяржынскага. У перадачы бярэ ўдзел віленскі журналіст Віталь Каракорскі. Аўтар перадачы Сяргей Дубавец.



“Беларускае замежжа”

Тэма заўтрашняга выпуску перадачы – беларускі пантэон у замежжы. Размова пойдзе пра ўшанаваньне памяці й месцаў пахаваньня вядомых дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі. Вы даведаецеся пра беларускія могілкі на чужыне, а таксама пра тое, хто пахаваны на знакамітым Пэр-Ляшэз у Парыжы, на Альшанах у Празе, у амэрыканскім Нью-Брансўіку ды ў іншых кутках сьвету.



“Круглы стол”

Паэт балотных вольхаў? мурашыны філёзаф? барочны эстэт? — якая з гэтых характарыстык справядлівая ў дачыненьні да Міколы Купрэева? Хто ён такі, гэты дзівак, які пачынае свае вершы “на падлозе, на звычайнай сасновай падлозе, ля парога”?

Міты і рэальнасьць пра аднаго з самых несучасных беларускіх літаратараў Міколу Купрэева за нашым нядзельным круглым сталом абмяркоўваюць у менскай студыі ягоны сталічны апякун паэт Леанід Галубовіч і па тэлефоне з Пружаншчыны — малады зямляк творцы, таксама паэт і памочнік у побыце Мікола Папека. Праграму падрыхтавала і вядзе Валянціна Аксак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG