Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ ВЫНЕСЛА ПІСЬМОВАЕ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ "НАРОДНАЙ ГРАМАДЗЕ"


Ул. інф.

Папярэджаньне было вынесенае яшчэ 6 сакавіка, але ў офіс "Народнай Грамады" яно прыйшло толькі сёньня. Прэсавы сакратар партыі Леанід Дзейка паведаміў Радыё Свабода, што кіраўніцтва "Народнай Грамады" пакуль не абмяркоўвала папярэджаньне, таму невядома, ці будуць яго абскарджваць у судзе. Да таго ж старшыня партыі Мікалай Статкевіч быў учора асуджаны на 10 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаванага шэсьця ў Менску на Дзень Канстытуцыі.

Месяц таму падобнае папярэджаньне атрымала Партыя камуністаў Беларуская. Апазыцыйным камуністам таксама закідалі тое, што іхная партыйная сымболіка не адпавядае ўзору, які быў прадстаўлены ў Міністэрства юстыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG