Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА </font>


Ул. інф.

“Беларускае замежжа”

Тэма заўтрашняга выпуску перадачы – беларускі пантэон у замежжы. Размова пойдзе пра ўшанаваньне памяці й месцаў пахаваньня вядомых дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі. Вы даведаецеся пра беларускія могілкі на чужыне, а таксама пра тое, хто пахаваны на знакамітым Пэр-Ляшэз у Парыжы, на Альшанах у Празе, у амэрыканскім Нью-Брансўіку ды ў іншых кутках сьвету.


“Сымбаль Веры”

17 сакавіка — нядзеля дараваньня правінаў, якая ў праваслаўных распачала Вялікі пост, таму ў перадачы пойдзе гаворка пра хрысьціянскае дараваньне. Які сэнс дараваньня правінаў? Ці кожны грэх можна дараваць? Ці мае значэньне гэткая высакародная фікцыя, калі сьвецкае права ўсё адно кіруецца сваімі законамі?

Гэтыя тэмы абмяркоўваюць прафэсар маральнай тэалёгіі з Каталіцкага Люблінскага ўнівэрсытэту Раман Дзванкоўскі, праваслаўны сьвятар зь Вільні айцец Уладзімер Рынкевіч, сябра Брацтва Трох Віленскіх Пакутнікаў зь Менску Леанід Качанка і муфці беларускіх мусульманаў-татараў Ібрагім Канапацкі. Праграму вядзе Кастусь Бандарук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG