Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЭС-САКРАТАРКА ЛУКАШЭНКІ: "ТОЕ, ШТО АЛЯКСАНДАР РЫГОРАВІЧ НЯ ЛЕЧЫЦЦА, — У ГЭТЫМ Я МАГУ ДАЦЬ ПОЎНУЮ ГАРАНТЫЮ"


Юры Сьвірко, Менск

На сайце "Белорусской деловой газеты" сёньня галоўнай навіной стала паведамленьне са спасылкай на нейкую крыніцу пра тое, што Аляксандар Лукашэнка, якога "занесла на горналыжны курорт у навакольлі Інсбруку, атрымаў пры катаньні на лыжах нейкую траўму ды зьвярнуўся па мэдыцынскую дапамогу. Невядома, ці знаходзіліся ў гэты момант побач зь ім супрацоўнікі аховы, інструктар па лыжах і ці забясьпечылі чыноўнікі ад спорту горналыжную падрыхтоўку прэзыдэнта, які ня надта моцны ў гэтым відзе спорту. Паведамляецца, што ў сувязі з траўмай быў скасаваны візыт А.Лукашэнкі на фінал Кубку сьвету, дзе ён зьбіраўся сумясьціць прыемнае з карысным", — сьцьвярджаецца на сайце "БДГ".

Гэтае паведамленьне я папрасіў пракамэнтаваць Натальлю Пяткевіч, прэсавую сакратарку Аляксандра Лукашэнкі.

(Пяткевіч: ) "Тое, што Аляксандар Рыгоравіч ня лечыцца й ня мае траўмы, — у гэтым я магу вам даць поўную гарантыю".

Спадарыню Пяткевіч я папрасіў нарэшце пацьвердзіць, што Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў Аўстрыі.

(Пяткевіч: ) "Не, гэта я не пацьвярджаю. Такой інфармацыяй я не валодаю".

Калі я нагадаў Натальлі Пяткевіч пра тое, што гэта яшчэ ўчора пацьвердзіў прэм'ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі, дык у адказ пачуў:

(Пяткевіч: ) “Можа быць, яму відней".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG