Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС АЎСТРЫІ ЗАЯЎЛЯЕ, ШТО НЯ МАЕ ІНФАРМАЦЫІ НАКОНТ ПРЫВАТНЫХ АДПАЧЫНКАЎ, І ЛУКАШЭНКАВАГА Ў ТЫМ ЛІКУ


Юры Сьвірко, Менск

Аўстрыйскае МЗС лічыць неабходным заявіць толькі наступнае:

(Супрацоўніца: ) “У аддзеле пратаколу ня маюць інфармацыі пра ягоны адпачынак у Аўстрыі. Яны ня маюць афіцыйнае праграмы, дзе я магла б высьветліць абставіны ягонага візыту сюды.

Такім чынам, калі гэта прыватны візыт, калі гэта адпачынак, тады гэта прыватная справа, я думаю. І звычайна яны ня маюць інфармацыі наконт прыватных адпачынкаў”.

Супрацоўніца аўстрыйскага МЗС параіла зьвярнуцца ў беларускую амбасаду ў Вене, але там тэлефон не адказвае – няма нават аўтаадказьніку.

У аўстрыйскім дыпляматычным ведамстве зазначаюць, што Аляксандар Лукашэнка мог атрымаць прыватную шэнгенскую візу для ўезду ў Аўстрыю альбо ў аўстрыйскай амбасадзе ў Маскве, якая абслугоўвае таксама Беларусь, альбо ў амбасадзе адной з краінаў Шэнгену ў Менску – хутчэй за ўсё, у нямецкай амбасадзе, хаця ў Аўстрыю можна трапіць і з францускай, і з італійскай візай.
XS
SM
MD
LG