Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАВІНЫ МЭДЫЦЫНЫ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Дасьледчыкі знайшлі, што рэчыва са сьліны таксама дапамагае пры некаторых грыбковых хваробах і эфэктыўна змагаецца з кішэчнай палачкай. Пакуль што экспэрымэнты праводзіліся толькі ў лябараторных умовах. Далей дасьледаваньні будуць працягнутыя на жывёлах, а потым на дабраахвотніках.

БОСТАН (ЗША). Навукоўцы Гарвардзкай школы грамадзкага здароўя ў Бостане пасьля аналізу харчаваньня і хваробаў 48 тысяч мужчынаў прыйшлі да высновы, што рэгулярнае ўжываньне памідораў заўважна зьніжае рызыку разьвіцьця раку прастаты. Сакрэт хаваецца ў лікапэне – рэчыве, якое ў вялікай колькасьці ўтрымліваецца ў памідорах. Але найбольшы эфэкт давалі не памідоры, а памідоравы соўс. Удзельнікі дасьледаваньня, якія зьядалі па 2-3 порцыі соўсу штотыдня, пакутавалі на рак прастаты на 23% радзей, чым тыя, хто зьядаў толькі адну порцыю.

АДЭЛЯЙДА (Аўстралія). Навукоўцы зь Лякарні жанчыны і дзіцяці ў Адэляйдзе знайшлі ген, які, на іхную думку, можа быць адказным за разьвіцьцё эпілепсіі і за здольнасьць да навучаньня. Знойдзены ген рэгулюе працу іншых зьвязаных з эпілепсіяй генаў, і тым самым уплывае на агульную працу мазгоў. Паводле дасьледчыкаў, 2% насельніцтва Аўстраліі маюць парушэньне здольнасьці да навучаньня й прыблізна столькі ж пакутуюць на эпілепсію. Абедзьве праблемы звычайна ўзьнікаюць у той самы час і маюць генэтычныя перадумовы. Якім чынам знойдзены ген уплывае на працу іншых генаў, пакуль што незразумела.

БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз прыняў пастанову пра тое, што вітамінныя прэпараты ў вялікіх дозах можна прадаваць толькі па рэцэпту. Гэта зьвязана з папулярнасьцю вітамінаў, прыём якіх почасту перавышае дзённую норму. Паведамляецца, што шэраг вітамінаў пры перавышэньні дозы могуць сур’ёзна пашкодзіць здароўю. Апрача вітамінаў, Эўразьвяз плянуе ўвесьці абмежаваньні на продаж з ёлкавых дадаткаў. Дасьледаваньні ў гэтым кірунку даюць магчымасьць меркаваць, што зёлкавыя прэпараты ў некаторых пацыентаў могуць разладзіць работу печані.

КАРДЫФ (Валія). Як высьветлілі валійскія навукоўцы са школы псыхалёгіі Кардыфскага ўнівэрсытэту, людзі, якія не ядуць сьняданьня, маюць больш шанцаў захварэць на прастудныя хваробы. У часе экспэрымэнту 188 дабраахвотнікаў цягам дзесяці тыдняў вялі дзёньнікі прыёму ежы, а таксама фіксавалі колькасьць выпадкаў прастуды за гэты пэрыяд. Высьветлілася, што тыя, якія мелі вострыя вірусныя інфэкцыі больш аднаго разу, сьнедалі радзей. Гэтыя ж самыя людзі часьцей скардзіліся на “нэгатыўныя жыцьцёвыя выпадкі”, якія вялі да стрэсу.
XS
SM
MD
LG