Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁЎ ЗАВЕЗЬЛІ 28 МАШЫНАЎ “МЭРСЭДЭС-180”, ЯКІЯ АБЛВЫКАНКАМ ПЕРАДАСЬЦЬ ВЭРТЫКАЛЬШЧЫКАМ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Такі крок выклікаў незадавальненьне працаўнікоў прадпрыемстваў, установаў і сельскіх гаспадарак Магілёўшчыны, якія ня могуць своечасова атрымаць заробак і перабіваюцца з хлеба на ваду. Аднак на чыноўнікаў іхны дрэнны настрой не ўплывае.

Такім чынам, Магілёўшчына стала другой пасьля Гомельшчыны беларускай вобласьцю, чыноўнікам якой прэзэнтавалі новыя машыны. Аднак, не вядома, ці такая шчодрасьць адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі распаўсюдзіцца і на іншыя рэгіёны.
XS
SM
MD
LG