Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПРАФСАЮЗ АЎТАСЕЛЬГАСМАШУ ВЫКЛЮЧЫЎ СА СВАІХ ШЭРАГАЎ ГЕНДЫРЭКТАРА МАЗУ І СТАРШЫНЮ ПРАФКАМУ


Міхал Стэльмак, Менск

Некалькі тыдняў таму адміністрацыя МАЗу на чале са спадаром Гурыновічам ініцыявала стварэньне на прадпрыемстве "дырэктарскага" прафсаюзу. Як паведаміў сёньня Радыё Свабода лідэр галіновага прафсаюзу Аляксандар Бухвостаў, пры ўдзеле часткі прафсаюзных лідэраў на заводзе вядзецца прымусовае стварэньне новай прафсаюзнай арганізацыі, уступаць у якую пагаджаюцца далёка ня ўсе работнікі МАЗу.

Паводле словаў Бухвостава, пасьля сёньняшняй "чысткі" прафсаюзных шэрагаў на заводзе будзе адноўленая дзейнасьць старой арганізацыі, якая ўваходзіць у прафсаюз аўтасельгасмашу.
XS
SM
MD
LG