Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЁЗЭФ АЎГУСТА БУДЗЕ ТРЭНІРАВАЦЬ БЕЛАРУСКІХ ХАКЕІСТАЎ?


Алена Ціхановіч, Прага

Хаця, як піша часопіс, трэнэр чэскай каманды Ёзэф Аўгуста не заваяваў разам з чэскімі хакеістамі ніякага мэдаля ў Солт-Лейк-Сыты, затое, прывёз вельмі прывабную дамову, на аснове якой у наступным алімпійскім сэзоне будзе трэніраваць нацыянальную зборную Беларусі.

Далейшы зьмест тэксту, аднак, абвяргае гэтую інфармацыю, бо напісаны ў цалкам фэльетонным стылі: “Беларусь перажывае вялікі хакейны бум… Гэта заслуга Аляксандра Лукашэнкі, апантанага аматара, гульца.., пры кіраваньні якога 10% дзяржаўнага бюджэту ідзе на разьвіцьцё хакею. Пра папулярнасьць гэтага спорту сьведчыць і тое, што новая сучасная вязьніца пад Менскам называецца Штрафная Лаўка”.

Дэталі кантакту з чэскім трэнэрам Аўгустам не агалошваюцца, але, як піша далей аўтар фэльетону Ладзіслаў Вэрэцкі, у кулюарах кажуць, што чэскі трэнэр атрымае акрамя зарплаты (паўмільёна даляраў на год) яшчэ й палац з абслугай і права паляваньня ў Белавескай пушчы.

У рэдакцыі часопісу “DNES” нам пацьвердзілі, што старонка, адведзеная для сёньняшняга фэльетону, ужо восем гадоў выкарыстоўваецца для публікацыяў у праўдападобна-парадыйным жанры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG