Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЕРШЫ КІРАЎНІК НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ ЎЖО НЕКАЛЬКІ ГАДОЎ АТРЫМЛІВАЕ 8 ЗЛОТЫХ ПЭНСІІ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Gazeta wyborcza” адзначае, што калісьці Станіслаў Шушкевіч як былы кіраўнік дзяржавы атрымліваў значна большую пэнсію. Аднак пяць гадоў таму Лукашэнка ануляваў пастанову Вярхоўнага Савету аб прывілеях для былых кіраўнікоў ураду і парлямэнту Беларусі. Замест гэтага Лукашэнка падпісаў дэкрэт “Аб пэнсійных гарантыях і мэдычынм абслугоўваньні асобаў, якія маюць выбітныя заслугі перад народам Рэспублікі Беларусь”.

“Сярод тых, хто атрымаў пэнсіі ды прывілеі паводле новага дэкрэту, аказаліся былыя камуністычныя дзеячы савецкага часу. Аднак, першага кіраўніка незалежнай Беларусі, чалавека, які разам з Барысам Ельцыным і Леанідам Краўчуком зьліквідаваў Савецкі Саюз, сярод іх ужо не было. Цяпер пэнсія Станіслава Шушкевіча складае няпоўныя 2 даляры. Спадар Шушкевіч працуе, выкладаючы за мяжой, у тым ліку і ў Польшчы”, – піша “Gazeta wyborcza”.

Паводле польскага заканадаўства, былы прэзыдэнт краіны да канца жыцьця атрымлівае палову падставовага заробку цяперашняга прэзыдэнта. Такім чынам, пэнсія першага прэзыдэнта вольнай Польшчы Леха Валэнсы складае цяпер каля 2 тысяч даляраў на месяц, акурат у тысячу разоў больш, чым атрымлівае першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.


XS
SM
MD
LG