Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАКУРАТУРА БЕЛАРУСІ ЗАВЯЛА КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ НА АДВАКАТА ЗАВАДЗКІХ ІГАРА АКСЁНЧЫКА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

На адваката Ігара Аксёнчыка завялі крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў паклёпе. Яму пагражае пакараньне папраўчымі працамі, штраф альбо зьняволеньне тэрмінам да двух гадоў турмы. Пра гэта сёньня паведаміў прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Аляксей Таранаў.

13 лютага адвакат Вольгі Завадзкай Ігар Аксёнчык публічна абвінаваціў генэральнага пракурора Віктара Шэймана ў датычнасьці да справаў зьніклых апазыцыянэраў.

Пра справу Зьмітра Завадзкага адвакат Аксёнчык заявіў, што на лаве падсудных аказаліся выканаўцы, а ня тыя, хто замовіў выкраданьне журналіста. У той жа дзень пракуратура Беларусі пачала праверку заяваў Аксёнчыка, палічыўшы іх падобнымі на паклёп. А Аксёнчык тым часам зьехаў зь Менску.

Дзе ён і што зь ім — дагэтуль невядома. Сам Аксёнчык пра сябе нічога не паведамляе. Журналіст ОРТ Павал Шарамет, спасылаючыся на тэлефонныя размовы з Аксёнчыкам, сьцьвярджае, што той жывы і знаходзіцца ў Беларусі, а вось Вольга і Сьвятлана Завадзкія не выключаюць, што адвакат зьехаў у Расею.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG