Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АПРАЧА САНКЦЫЯЎ ЗША МОГУЦЬ ВЫКАРЫСТАЦЬ І ІНШЫЯ МЭХАНІЗМЫ ЎПЛЫВУ НА ПАЛІТЫКУ БЕЛАРУСКІХ УЛАДАЎ


Мікола Іваноў, Прага

(Баўчэр: ) “Мы выкарыстоўваем шэраг спосабаў, каб стрымаць падобныя зьдзелкі. Санкцыі магчымыя, але гэта толькі адзін з магчымых мэханізмаў. Такім чынам, у дадзены момант мы выразна далі зразумець, у чым мы бачым адказнасьць беларускіх уладаў”.

На пытаньне, якім чынам ЗША намагаюцца пераканаць урады некаторых краінаў не прадаваць зброю тэрарыстам, Баўчэр адказаў:

(Баўчэр: ) “Перш за ўсё мы ім гэта кажам. Па-другое, мы пераконваем іх у неабходнасьці кантраляваць гандаль. Па-трэцяе, мы сочым за гэтым гандлем там, дзе ён адбываецца, і мы спрабуем стрымаць яго. Мы таксама спрабуем пераканаць краіны-пакупнікі зброі. Па-чацьвертае, у розных месцах мы маем кантралёраў, рэжым сачэньня, мытных інспэктараў і шмат іншых мэханізмаў для таго, каб ажыцьцяўляць санкцыі ААН. І па-пятае, ёсць і іншыя сродкі”.

На пытаньне, ці зьбіраюцца ЗША выкарыстаць ваенную сілу супраць Беларусі, Баўчэр адказаў:

(Баўчэр: ) “Адзіны сродак, пра які зусім ня думаў і які я сьвядома не згадаў, – гэта ваенны варыянт”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG