Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАВЕДЗЕНАЯ КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА СУПРАЦЬ ШЭРАГУ КІРАЎНІКОЎ НАВАПОЛАЦКАГА “НАФТАНУ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Хто канкрэтна з прадстаўнікоў іх адміністрацыі падпаў пад падазрэньне адпаведных ворганаў, шараговыя працаўнікі гэтага прадпрыемства дакладна ня ведаюць. Усялякая інфармацыя ад іх пакуль прыхоўваецца, аднак рабочыя мяркуюць, што ў ліку падазраваных перадусім апынуўся намесьнік генэральнага дырэктара па камэрцыі Смалякоў, які, паводле некаторых зьвестак, знаходзіцца цяпер за межамі Беларусі.

Што да іншых падазраваных, то абласная пракуратура адмаўляецца прадаставіць журналістам нейкія зьвесткі, спасылаючыся на таямніцу сьледзтва. Кіраўнік аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю Аляксандар Ільлін заўважыў толькі, што гэтая крымінальная справа знаходзіцца на пачатковым этапе дасьледаваньня, але што ў ёй ужо фігуруе сума стратаў ад службовых злоўжываньняў на “Нафтане” – прыблізна 1 млн. 700 тысячаў даляраў.

XS
SM
MD
LG