Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЫЗОГРАФ “КУЦЕЙНЫ” ЗАСТАНЕЦЦА Ў АРШАНСКАЙ ФІНАНСАВАЙ МІЛІЦЫІ?


Браніслава Станкевіч, Ворша

Калі ўчора, 27-га лютага, сп. Андрэеў і ягоны прадстаўнік на судовым працэсе, юрыст аршанскага вольнага прафсаюзу Алег Граблеўскі зьвярнуліся ў фінансавую міліцыю па тлумачэньні, то нечакана даведаліся, што супрацоўнікі гэтае ўстановы абскардзілі вырак судзьдзі ў пракуратуры і рызограф вяртаць не зьбіраюцца. З гэтае нагоды юрыст Алег Граблеўскі зазначыў, што выканаць судовае рашэньне супрацоўнікі фінанасавай міліцыі мусілі ў кожным выпадку, і ўжо толькі пасьля маглі займацца абскарджваньнем таго, з чым яны нязгодныя, і што пра гэтае парушэньне заканадаўства таксама будзе паведамлена ў пракуратуру.

Такім чынам, “справа “Куцейны” працягваецца: пракуратура неўзабаве мусіць разгледзець скаргу рэдактара Віктара Андрэева, які спадзяецца вярнуць хаця б частку адабранае маёмасьці.

Нагадаем, што чатыры кампутары, адабраныя таксама ў жніўні мінулага году, суд ужо месяц таму прызнаў канфіскаванымі на карысьць дзяржавы.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG