Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАШЫНГТОН ЗАЯВІЎ ПРА МАГЧЫМАСЬЦЬ УВЯДЗЕНЬНЯ САНКЦЫЯЎ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ ЗА ГАНДАЛЬ ЗБРОЯЙ


Кастусь Бандарук, Прага

“Злучаныя Штаты ўспрымаюць паведамленьні аб продажы зброі краінам або групоўкам, якія падтрымліваюць або спрыяюць тэрарызму, вельмі сур’ёзна. Мы скарыстоўваем розныя спосабы ціску, у рамках двухбаковых адносінаў з краінай-пастаўшчыком або, калі гэта неабходнае, шляхам санкцыяў з мэтай прадухіліць гэтыя пастаўкі зброі,” – заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр.

Памочнік дзяржсакратара Стывэн Пайфэр паведаміў журналістам у часе свайго трохдзённага візыту ў Менск аб тым, што Злучаныя Штаты атрымалі пераканаўчыя доказы ўдзелу Беларусі ў гандлі зброяй насуперак санкцыям ААН. Паводле Пайфэра, які сустрэўся зь міністрам абароны Беларусі Мальцавым, міністрам замежных справах Хвастовым ды іншымі афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі, заявіш, што ЗША, у прыватнасьці, валодаюць інфармацыяй аб тым, што ірацкія вайсковыя спэцыялісты знаёміліся ў Беларусі з устаноўкамі супрацьракетнай абароны С-300.

Паводле Баўчэра, у часе візыту амэрыканскіх прадстаўнікоў у Менск, Вашынгтону выказаў афіцыйнаму Менску сваю заклапочанасьць справай продажу зброі.

“Пайфэр паўтарыў у Менску, – паведаміў Дзярждэпартамэнт ЗША, –што Менск не павінен прадаваць зброю ў краіны, якія традыцыйна падтрымліваюць тэрарызм альбо разьдзьмуваюць рэгіянальныя канфлікты”.

Беларускія ўлады з абурэньнем адрэагавалі на абвінавачаньні з боку Пайфэра. Афіцыйны Менск заявіў, што ЗША не падмацавалі свае абвінавачаньні аніякімі доказамі, і што Беларусь выконвае ўсе міжнародныя рэзалюцыі, датычныя гандлю зброяй.

XS
SM
MD
LG