Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІКОЛУ МАРКЕВІЧУ АДМОВІЛІ Ў РЭГІСТРАЦЫІ НОВАГА ВЫДАНЬНЯ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

“Пагоня” праіснавала ў горадзе 9 з паловай гадоў. І з прыходам да ўлады Лукашэнкі заўжды была галаўным болем для гарадзкога начальства. Адказ з гарвыканкаму наконт новай газэты — адмоўны. Гаворыць Мікола Маркевіч:

(Маркевіч: ) “Зьмест гэтага адказу выклікае проста абурэньне. Такое адчуваньне, што людзі, якія падпісалі гэты ліст, абсалютна ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасьці. Таму ім сёньня ня трэба спасылацца на нейкія законы.

Чаго вартая толькі вось гэтая цытата: “Гарадзенскі выканаўчы камітэт лічыць, што імкненьне зарэгістраваць выданьне “Газэта Пагоня” зьяўляецца спробай абысьці рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду”. Зь якой гэта пары дзяржаўная інстытуцыя апэруе такімі паняцьцямі як “лічыць”?

Ці, напрыклад, вось гэтая цытата: “Спроба аднавіць выданьне газэты “Пагоня” — пад іншай, аднак абсалютна сугучнай назвай”.

Мікола Маркевіч зьвярнуўся да старышні гарвыканкаму Аляксандра Антоненкі па тлумачэньні. Той адказаў: “Можаш зьвяртацца ў суд, але нічога ў цябе не атрымаецца”. Выходзіць, гарадзкі галава ведае наперад вынікі абскарджаньня, — зазначыў спадар Маркевіч.

Ён сапраўды вырашыў падаць скаргу на рашэньне гарвыканкаму. Сёньня падрыхтаваныя дакумэнты на іншае выданьне. Мікола Маркевіч вырашыў узяць старую, добра вядомую назву — “Мужыцкая праўда”. Ён лічыць, што сёньняшняя Беларусь падобная да Беларусі часоў Кастуся Каліноўскага.

Гарадзкая арганізацыя БНФ падала ў гарвыканкам заяву на пікеты ў абарону журналістаў “Пагоні” — на 10-га, 11-га і 12-га сакавіка.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG