Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАВОДЛЕ ЎТЫ ЦАПФ, СУПРАЦЬЛЕГЛЫЯ ЗАЯВЫ АФІЦЫЙНАГА МЕНСКУ – НЕПРАДУКТЫЎНЫЯ


Алена Панкратава, Прага

(Цапф: ) “Я лічу, што гэта было вялікім глупствам Беларусі – зрабіць падобны крок. АБСЭ –гэта арганізацыя, у якой усе дзяржавы супрацоўнічаюць абсалютна на роўных умовах. Пад дахам АБСЭ іх аб’ядноўвае шмат агульных тэмаў. І калі Беларусь зробіць падобны дэмарш, яна апынецца сапраўды ў надзвычайнай ізаляцыі. Цікава, што падобная заява пакуль што не прагучала на самым высокім узроўні. Асабіста ў мяне была размова на гэты конт з амбасадарам Беларусі ў АБСЭ спадаром Гайсёнкам, і ён мне не сказаў нічога на гэты конт. Ён толькі сказаў, што трэба зьмяніць мандат для таго, каб справа з акрэдытацыяй кіраўніка была вырашаная. Аднак наконт таго, што Беларусь выйдзе з АБСЭ, не было сказана ніводнага слова. Ніхто ў Беларусі дагэтуль афіцыйна не сказаў: мы хочам зачыніць місію. Афіцыйны Менск зазначыў, што мы, маўляў, акрэдытуем новага амбасадара, калі АБСЭ пойдзе на зьмены ў ягоным мандаце. На жаль, пакуль няма ніякага прагрэсу ў гэтым пытаньні”.
XS
SM
MD
LG