Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ АДБЫЛОСЯ ПАСЕДЖАНЬНЕ ЗА КРУГЛЫМ СТАЛОМ, ПРЫСЬВЕЧАНАЕ ГАЗЭЦЕ “ПАГОНЯ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сустрэчу наладзілі Беларуская асацыяцыя журналістаў, а таксама Асамблея няўрадавых арганізацыяў, праваабарончы цэнтар “Вясна” і Беларускі Гельсінскі камітэт. Мікола Маркевіч зазначыў, што апроч БАЖу дагэтуль аніводная грамадзкая арганізацыя альбо партыя афіцыйна ня выступілі ў абарону супрацоўнікаў газэты. Ён паведаміў, што гарадзкія ўлады адмовілі яму ў магчымасьці заснаваць новую газэту.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў сказаў, што становішча вакол супрацоўнікаў “Пагоні” пагаршаецца. Справа імкліва набліжаецца да суду. Можа адбыцца самае трагічнае, калі журналістаў прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.

(Пастухоў: ) “Стала відавочна, што справа “Пагоні” — гэта не асабістая справа рэдакцыі газэты. Гэта справа ўсяго грамадзтва, бо ўлада спрабуе зьнішчыць ня толькі адну незалежную газэту, але нанесьці прэвэнтыўны ўдар па незалежнай прэсе. Каб паказаць, што чакае любую газэту, якая асьмеліцца крытыкаваць уладу і асабіста кіраўніка дзяржавы”.

Круглы стол склікалі, каб супольна вырашыць, як дапамагчы рэдакцыі. Вырашылі як мага шырэй распаўсюдзіць інфармацыю аб крымінальнай справе — і за межы Беларусі. Падрыхтаваць пратэст у пракуратуру і патрабаваць, каб спынілі перасьлед журналістаў. На старонках недзяржаўных газэтаў прапанавана зрабіць рубрыку, прысьвечаную “Пагоні”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG